NEW YEAR SNOW CAMP | BLACKRIDER CORE CAMP | BLACKRIDER CHICAS CAMP | ФОРУМ



BLACK RIDER CHICAS CAMP

Szczyrk (Poland)
02.03 — 09.03

Дзяўчонкіііі!!! Хто сказаў, што мы не ўмеем катацца? Толькі не тут! Надраць задніцу хлопцам, застаўшымся на Беларусі, будзе лёгка пасля інтэнсiўных трэніровак з нашымі girl coaches. І не хвалюйцеся — уваход на трэніроўкі адчынены толькі дзеўчынам.

А калі не можаце жыць без сваёй другой паловы — бярыце яго зсабой. Увечары будзе чым заняцца ;-)

Пансіянат:
Удзельнікі кэмпаў размяшчаюцца ў прыватным пансіянаце ў цэнтры Шчырку. Пакоі 2-х і 3-х асабовыя, холл з камінам, магчымасць карыстання саўнай і джакузі (80 USD за 3 гадзіны на 10-12 асоб).

Праграма:
02.03,(18:00) — выезд з Мінску, «Дружная»
03.03 — прыбыццё ў Шчырк, размяшчэнне ў пансыянаце, пачатак трэніровак
04.03-05.03 — трэніроўкі, майстар-клясы (фрыстайл, джыбінг, пайп)
06.03 — апцыянальна: паездка ў аквапарк (Кракаў), шопінг
07.03 — трэніроўкі, міні бэк-кантры тур
08.03 — спаборніцтвы па слоўп-стайлу, спаборніцтвы на хуткасць сярод пачынаючых на прыз ад ADSL.BY
09.03,(18:00) — выезд са Шчырку

Цана:
289 EUR (3-x асабовы нумар)
309 EUR (2-x асабовы нумар)




У цану ўваходзіць:
- даезд аўтобусам у абодва бакі
- пражыванне ў 2-х i 3-х асабовых нумарах
- 2-х разовае харчаванне
- трэніроўкі і майстар-класы

У цану не ўваходзіць:
- Кошт візы і яе афармлення (30000 BYR + консульскi збор)
- Турыстычная страхоўка (7 USD)
- Пракат абсталявання (7—10 USD у дзень)
- Пад’ёмнікі (максiмум 20 USD за дзённы скі-пасс)
- Уваход у аквапарк (12 USD)

Па пытаннях удзелу ў кэмпе звяртацца ў турфірму «Рест Маркет», вул. Інтэрнацыянальная, д. 16, 2-і паверх, офіс 21.

Кансультацыі па тэл.: 6-505-516 (Макс)




camps@black-rider.org